Клубы СНГ Клубы РБ Конфедерация "Рыцари Великого Княжества"


Магілёўскі рыцарскі клюб "Барысфен"

Магілёўскі рыцарскі клюб "Барысфен" ёсць добраахвотнае гісторыка-асветніцкае і фізічна-спартыўнае аб'яднанне моладзі, які паўстаў 14 снежня 1998 года.
Сябрамі Магілеўскага рыцарскага клюбу ёсць хлопцы і дзяўчаты ад 17 да 25 год.
Праца клюба накіравана на выхаванне нацыянальнай свядомасці, адраджэнне беларушчыны ды фізічнае выхаванне моладзі.
    Мэтамі дзейнасці клюба з'яўляюцца:
  • вывучэнне беларускае гісторыі, мовы і абрадаў;
  • адраджэнне і рэстаўрацыя рыцарскіх традыцыяў сярэднявечнае Беларусі: зносінаў, адзення, зброі, даспехаў;
  • арганізацыя і правядзенне беларускіх народных і гістарычных святаў.
Рыцарскі клюб "Барысфен" мае ўласную сімволіку - герб: у чырвонае тарчы - срэбная ў даспехах рука, што ўздымае ўгпру срэбны аголкны меч. Над тарчай змяшчаецца залаты патрыяршы крыж Эўфрасінні Полацкай у атачэнні вянка з дубовага лісця, перавітага бел-чырвона-белай стужкай. Пад тарчай змяшчаецца белая дэвізнаная стужка з надпісам: " Patria et dignitas" (Радзіма й Годнасць).
Магілёускі рыцарскі клюб "Барысфен" за час свайго існавання прыняў удзел у сэмінарах беларускіх рыцарскіх клюбаў у Менску (люты '99, лістапад '99, красавік 2000), уласнымі сіламі праведзены сэмінары па вывучэнню гісторыі Беларусі і Магілёва. Клюб правеў шмат святочных вечарынаў з беларускімі спевамі, стравамі, беларускім дыска. Прыкладам удала праведзенага па беларускаму старажытнаму абраду, з народнымі спевамі і выкарыстаннем народных музычных інструментаў у мінулым і ў гэтым годзе мерапрыемства ёсць "Гуканне вясны".
Ад пачатку і дагэтуль клюб праводзіць заняткі па вывученню вайсковае рыцарскае справы, фізічнай засгартоўка, "школай мяча і дзіды", навучанню кавльскаму майстэрству.
Клюб запрошаны на фэст сярэднявечнай культуры у Навагрудўку (чэрчень-2000), запланавана гістарычная вандроўка па Беларусі і святкаванне Дня вайсковае славы 8 верасня (Аршанская бітва) з удзелам у рыцарскім турніры.

Контактная информация:
Адрес: 212038, Беларусь, Магілеў, вул. Маўчанскага, 29-49.
Тэл. (0222) 42-27-84, тэл./факс (0222) 22-97-82
E-mail: krug@user.unibel.by
Hosted by uCoz